Як вядома, мінуў амаль год з моманту аднаўлення работы Савета, створанага ў 2009 годзе і напэўны час, у сілу розных абставін, прыпыніўшага сваю дзейнасць. Прагрэс нястомна рухаецца наперад, значна мяняюцца жыццёвыя прыярытэты. І, на жаль, новае не заўсёды служыць на карысць чалавеку, адмоўна ўплывае на яго фізічны і псіхалагічны стан. Клопат Савета — каб у нашай краіне захоўваліся традыцыйныя духоўна-маральна каштоўнасці, якія дазваляюць асобе развівацца і фізічна, і духоўна.
З упэўненасцю можна сказаць, што вынікі работы гэтага аўтарытэтнага органа (у складзе якога зараз 60 чалавек), ужо прынеслі свой плён. Сведчаннем таму ўзнятае на Савеце пытанне аб брыдкаслоўі, якое не толькі непрыемна гучыць, але і разбурае душу чалавека, чыя мова збеднена і насычана абразлівымі выразамі. Пазіцыю Савета знайшла шырокую падтрымку. Напрыклад, старшыня Прэзідыўма НАН Беларусі паведаміў, што пры фарміраванні новай праграмы навуковых даследванняў праблемы ўжывання абсцэннай лексікі будуць уключацца ў тэматыку даследванняў. Старшыня Беларускага саюза тэатральных дзеячаў прапанавала правесці круглы стол «Тэатр і мова сцэны як элемент духоўна-маральнага выхавання гледача». Беларускі Саюз жанчын бярэцца за рэалізацыю ў 2025 годзе праекта «Універсітэт ЗА культуру мовы» на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў з далучэнннем ўсіх тэрытэрыяльных падраздзяленняў БСЖ ва ўсіх рэгіёнах краіны. Пытанне брыдкаслоўя Савет не здымае з парадку дня з намерам паўплываць на больш эфектыўнае выкарыстанне заканадаўства да парушальнікаў моўнай культуры.
У дзелавой пошце Савета і адказы на зварот ва ўпраўленні культуры розных узроўняў у адносінах маральнага зместу відовішчных мерапрыемстваў. Нагодай стаў інцыдзент, звязаны с дэманстрацыяй у Беларусі стрэпціз-шоу з Расіі «Атэль жаданняў». Меркаванне Савета будзе ўлічвацца пры далейшым фарміраванні рэпертуару, сцвярджаюць спецыялісты па культуры.
У полі далейшага зроку Грамадскага Савета па маральнасці — квадроберы, як найновая з’ява ў моладзевым асяродку. Як рэагаваць на пераўтварэнні ў жывёл падлеткаў? Гэта часовае захапленне? Уласцівае моладзі жаданне вылучыцца сярод іншых, каб зацвердзіцца ў грамадстве? Або непакой за маральна-псіхалагічнага стан юнай асобы? Па выніках абмяркавання гэтай праблемы Сакратарыятам будзе распрацаваны выніковы дакумент з прапановамі, накіраванымі ў розныя дзяржаўныя ўстановы краіны.
Да таго ж, члены Савета актыўна выказваліся ў адносінах іншых «балявых» кропак — азартных гульняў, энергетычных напояў, размяшчэння тавараў ля касавых зон у крамах, правіл паводзін вучняў у школе. Больш дэтальным вывучэннем гэтай праблематыкі зоймуцца адпаведныя камісіі Савета, і, безумоўна, знойдуцца мудрыя парады для выхаду са складаных сітуацый.
Грамадскі савет па маральнасці аб’явіў адкрыты літаратурны конкурс імя асветніка Кірылы Тураўскага. А таксама зацвердзіў палажэнне аб Ганаровай грамаце за заслугі па захаванню і ўмацаванню духоўна-маральных каштоўнасцей беларускага народа.
Марыя ЛІПЕНЬ
Фота Віктара ДРАЧОВА